9 жніўня Лукашэнка зацвердзіў прызначэнне былога міністра сельскай гаспадаркі Беларусі Сяргея Барташа на пасаду кіраўніка Шклоўскага райвыканкама. «Ты — зямны чалавек. Вельмі чакаю ад цябе выніку» – сказаў Лукашэнка, не патлумачыўшы, аднак, навошта нейкі яшчэ вынік, калі ў Шклоўскім раёне і так усё цудоўна.
Раней Лукашэнка публічна прыніжаў Сяргея Барташа, прымусіўшы яго рукамі рыць зямлю перад аб’ектывамі відэакамер.
Міністрам сельскай гаспадаркі Сяргей Барташ адпрацаваў менш за год – яго прызначылі на гэтую пасаду 8 жніўня 2023 года, а ўжо 2 жніўня 2024 года – зацвердзілі на “павышэнне”, кіраваць Шклоўскім раёнам.
Фота: БелТА