Праграма лаяльнасці «Віталюр» перастала працаваць яшчэ ў пачатку года, але кешбэк можна выкарыстаць да 22-га студзеня. Да канца месяца чакаецца перадача ўсіх магазінаў сетцы «Санта».
У афіцыйным паведамленні кампаніі «Віталюр» адзначаецца, што пакуль на папярэдніх умовах працягваюць дзейнічаць сацыяльная праграма “Добрыя 10%”, “Дзень кліента” і акцыя “З картай Віталюр танней”. А вось кешбэк, які налічаны за пакупкі, якія зроблены ў снежні 2022 года, даступны для выкарыстання да 22 студзеня 2023 года.
Гандлёвая сетка «Віталюр» праводзіла агрэсіўную кампанію будаўніцтва сваіх магазінаў з акцэнтам на сталіцу. У Магілёўскай вобласці яна замацавалася толькі ў Бабруйску, дзе мела чатыры гандлёвыя аб’екты, уключаючы гіпермаркет.
Праблемы кампаніі пачаліся адначасова з пандэміяй кавіду і ўзмацніліся ў сувязі з палітычным крызісам 2020 года ў Беларусі і агрэсіяй Расіі ва Ўкраіне. Утварылася вялікая запазычанасць перад пастаўшчыкамі.
У выніку ў канцы 2022 года «Віталюр» і «Санта Рытэйл» заключылі здзелку па перадачы ў арэнду ўсёй гандлёвай сеткі «Віталюр». Мэтай здзелкі з’яўляецца поўнае пагашэнне запазычанасці Віталюра пастаўшчыкам. Гандлёвыя памяшканні 84 аб’ектаў Віталюра адыйдуць да сеткі «Санта».
У выніку аб’яднання дзвюх кампаній на беларускім рынку з’явіцца другі пасля Еўраопта рытэйлер. Плануецца завяршыць здзелку да канца студзеня.