Такія дадзеныя за тры летнія месяцы падае Дэпартамент паліцыі і памежнай аховы Эстоніі.
«95 адсоткаў выпадкаў дэпартацыі – гэта калі замежнік уяўляў пагрозу грамадскаму парадку і бяспецы. Як правіла, у замежнікаў няма і/ці скончылася падстава для знаходжання ў краіне», – даводзіць прэс-сакратар ведамства Брыта Сеп.
Па яе словах, астатнія пяць працэнтаў былі высланы па іншых прычынах, як, напрыклад, адмова ў міжнароднай абароне або адмова ў прадстаўленні віду на жыхарства, піша выданне Postimees.
Акрамя беларусаў з Эстоніі высылалі і не ўпускалі на яе тэрыторыю расіян. 99 чалавек былі дэпартаваныя і 582 адмоўлена ў наведванні краіны.
Раней, краіны Балтыі дамовіліся істотна абмежаваць перасячэнне межаў грамадзянамі Расіі, у тым ліку тых, у каго ёсць шэнгенскія візы, даводзіў міністр замежных справаў Латвіі Эдгар Рынкевіч.
Паводле яго, рашэнні будуць прыняты ўрадамі краін Балтыі згодна з працэдурамі нацыянальнага заканадаўства, і набудуць моц адначасова.