З пачатку снежня зыходзячага 2022 года некалькі крам сеткі “ПерекрестОК” ТАА «РольфТрэйд» прайшлі рэбрэндынг. Яны сталі называцца «ВпрОК» і пазіцыянуюцца як крамы нізкіх коштаў.
Памянялася не толькі назва, але і падыходы да выкладкі прадукцыі. Яна стала нагадваць сетку “Светофор”: больш мінімалізму, еўрападдонаў для тавараў, менш паліц. Асаблівага зніжэння коштаў пакуль не бачна, але іх абяцаюць.
На наша пытанне «Ці будзе ўся сетка пазіцыянавацца як крамы нізкіх коштаў «впрОК» – адказ адмоўны. Супрацоўнікі кажуць, што частка крамаў будуць працаваць пад новай назвай, астатнія захаваюць ранейшую назву «ПерекрестОК».
Гандлёвая сетка “ПерекрестОК” вядома магілёўчанам ўжо 20 гадоў. Сетка ТАА «РольфТрэйд» пачала развівацца з адкрыцця першых двух крам ў 2002 годзе, якія былі арыентаваны на абслугоўванне пакупнікоў у найбольш аптымальным для Магілёва эканамічным фармаце.
Да 2010 года працавала ўжо 12 гандлёвых аб’ектаў, да 2014 года – 15 крам “ПерекрестОК”. На сёння сетка мае 18 крам у Магілёве, і па адной у Бабруйску і Мінску.