Калісьці на Зямлі можа ўзнікнуць новы акіян, піша The Economic Times. Гэта адбудзецца, паколькі дзве часткі Афрыканскага кантынента працягваюць рассоўвацца. Краіны, якія не маюць выхаду да мор, напрыклад, Замбія і Уганда, змогуць абзавесціся ўласнымі берагавымі лініямі. На думку вучоных, працэс будзе адбывацца на працягу мільёнаў гадоў.
Гісторыя будучага акіяна пачалася ў 2005 годзе з утварэння на мяжы трох тэктанічных пліт – Нубійскай, Самалійскай і Аравійскай – Усходне-Афрыканскага разлома.
Даследчык Лідскага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі К. Мур паведаміў: «Гэта адзінае месца на Зямлі, дзе можна вывучыць, як кантынентальны разлом становіцца акіянічным разломам». Падобныя тэктанічныя зрухі адбываліся пры ўтварэнні Чырвонага мора і Адэнскага заліва.
Марскі геафізік і ганаровы прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта Кен Макдональд сказаў:
– Паколькі мы атрымліваем усё больш і больш вымярэнняў для GPS, мы можам лепш зразумець, што адбываецца.
Дадзеныя GPS паказалі, што Аравійская пліта выдалялася ад Афрыкі з хуткасцю 1 цаля (дзюйм = 2,54 см) у год. Макдональд дадаў, што ў далёкай перспектыве частка Ўсходняй Афрыкі стане асобным кантынентам.
Фота мае ілюстрацыйны характар.