У Беларусі за пяць апошніх гадоў 84 чалавекі міліцыя не змагла адшукаць. Супрацоўнікі кажуць, што бываюць выпадкі калі знаходзяць праз некалькі гадоў парэшткі людзей.
За апошнія два дні сёлетняга ліпеня ў органы ўнутраных справаў было пяць зваротаў аб зніклых у лесе людзях у Па двух усё яшчэ вядзецца актыўны пошук.
Паводле начальніка аддзелу арганізацыі вышуковай працы крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Дзмітрыя Крукава штогод паступае ад 150 да 400 заяў аб згубах людзей, піша інфармацыйнае агенцтва “Белта”.
«Як правіла, сезон пачынаецца ў ліпені, – апавядае міліцыянт. – У першым паўгоддзі 2022-га нам паступіла 14 заяў. На жаль, трох грамадзян мы так і не знайшлі. Калі браць ліпень гэтага года, то толькі за апошнія два дні было пяць такіх зваротаў у органы ўнутраных справаў. Па двух з іх усё яшчэ вядуцца актыўныя пошукавыя мерапрыемствы».
Па ягоных словах з 2017 года было разгледжана каля 2 тысячы такіх заяў аб знікненні людзей.
«На сённяшні дзень 84 чалавекі застаюцца зніклымі без вестак, — адзначае ён. — Бывае, мы знаходзім парэшткі людзей праз некалькі гадоў, але ўвесь гэты час сваякі зніклых не ведаюць аб лёсе сваіх блізкіх».
фота з адкрытых крыніц