Днямі былы ўжо Міністр прамысловасці Пётр Пархомчык прызнаў, што ў Беларусі бракуе заходніх камплектуючых і таму «даводзіцца ствараць свой аўтамабіль».
«Мы паспадзяваліся на міжнародную кааперацыю і ўвесь свет жыве міжнароднай кааперацыяй. – выказваўся ён – Цяпер даводзіцца ствараць свой аўтамабіль. Мы абмяркоўваем гэтую праблему, ёсць даручэнні Лукашэнкі».
Цяпер Пётр Пархомчык стаў віцэ-прэм’ерам і будзе курыраваць выкананне даручэнняў і патрабаванняў Лукашэнкі. Міністэрствам прамысловасці Пархомчык кіраваў ад 2020 году.
«Ён з’яўляецца высакакласным арганізатарам вытворчасці, больш за 13 гадоў узначальваў флагман прамысловага комплексу Беларусі – БЕЛАЗ. Ён у курсе ўсіх даручэнняў і патрабаванняў кіраўніка дзяржавы, выкананне якіх будзе курыраваць на новай пасадзе» – пішуць пра яго праўладныя мэдыя.
фота: minprom.gov.by