З чырвонай стужкай, з высокімі прамовамі мясцовых чыноўнікаў адкрылася новая дзіцячая пляцоўка ў Кіраўску.
Сёлета ў райцэнтры павіна з’явіцца тры дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, якія прапішуцца ў дварах каля шматкватэрных жылых дамоў. І вось першая з іх – каля дома па вул.Валадарскага, 34, была ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыта на гэтых выходных.
Адбылося цэлая пафаснае мерапрыемства. Спачатку кіраўнікі раёна і дырэктар кіраўскага будаўнічага прапрыемства разрэзалі чырвную стужку, а затым пачаліся прамовы на публіку – паведамляе раённая газета “Кіравец”.
Пасля прамоваў кіраўніцтва раёна, былі яшчэ і песні.
Па заканчэнні афіцыйных ўрачыстасцяў гульнявую пляцоўку жыва запоўніла дзетвара, у паветры загучаў вясёлы дзіцячы смех, а ўсе элементы дзіцячай зоны пачалі актыўна выкарыстоўвацца.
Фота: “Кіравец”.