Навіны пабрацімаў. У Даўгаўпілсе жыхары з інваліднасьцю дачакаліся для сябе пляжу

У Даўгаўпілсе больш за 8 000 людзей з інваліднасцю. Частка з іх жыве непадалёк ад цэнтральнага гарадскога пляжу, які абсталяваны пад патрэбы даўгаўпілчан з парушэннямі апорна-рухальнага апарату і інваліднасцю па зроку.


Даўгаўпілс горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца горад у латвійскім рэгіёне Латгале, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.


Ідэя стварэння пляжу з’явілася больш за 5 гадоў таму, а ажыццяўленне задумы стала магчымым, калі мясцовая ўлада знайшла фінансаванне.

Тыя, каму на ўласным досведзе давялося спазнаць усе нягоды жыцця чалавека з абмежаванымі магчымасцямі, высока ацэньваюць сацыяльную каштоўнасць праекту, піша выданне «Наш горад».

Былую выратавальную станцыю перарабілі для людзей з інваліднасцю. У ёй абсталявалі пераапранальню, аўтаматызаваны падʼёмнік, з дапамогай якога наведнікі пляжу могуць самастойна апусціцца ў ваду і падняцца з яе. Прадугледжаны і лесвіца з парэнчамі для людзей са слабым зрокам і невідушчых. Непадалёк ад Цэнтральнага пляжу знаходзіцца мікрараён з кампактным пражываннем людзей з парушэннямі зроку. Там жа месціцца і «Таварыства сляпых».

фота: gorod.lv