У 355-тысячным Магілёве налічваецца 12,5 тысяч сем’яў з дзецьмі, якія не здольны своечасова аплаціць жыллёва-камунальныя паслугі.
Менавіта столькі адрасоў падобных сямей накіраваны ў аддзелы адукацыі для разгляду на пасяджэннях каардынацыйных саветаў – паведамляе прэс-служба Магілёўскага гарвыканкама. Пры гэтым звыш 50% – гэта сем’і, у якіх трое і больш дзяцей.
І гэта ўсё адбываецца на фоне роста заробкаў, выплат на ўтрыманне дзяцей, дзеяння праграм па падрымцы сямей.
Таксама паведамляецца, што 44 гараджаніна з пазыкамі за камунальныя паслугі ўжо выселілі ў 2022 годзе, з іх 35 — “без прадастаўлення жылога памяшкання”.
А 2699 адрасоў з запазычанасцю адключылі ад камунальных паслуг.