28 кастрычніка ў Бабруйску на 65-м годзе жыцця памёр доктар філалагічных навук, прафесар Аляксей Ненадавец – паведамляе рэсурс bellit.info. Доўгі час ён змагаўся з анкалагічным захворваннем. Развітанне з ім пройдзе сёння ў 16.00 на Мінскіх могілках Бабруйска.
Аляксей Міхайлавіч Ненадавец нарадзіўся ў 1958 годзе ў вёсцы Чухава Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1980 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1992 года працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.
Ненадавец – вядомы даследчык беларускай міфалогіі, краязнаўства, фальклору, узаемасувязяў літаратуры з міфалогіяй. Працаваў загадчыкам кафедры грамадскіх дысцыплін і права Бабруйскага філіяла БДЭУ, пасля закрыцця якога ў 2017 годзе, наступныя шэсць гадоў працаваў на кафедры беларускай і рускай моваў БДЭУ.
Ён аўтар кніг «Святло таямнічага вогнішча» (1993), «Каму пакланяліся продкі» (1996), «Тэадор Нарбут» (1996), «За смугою міфа» (1999), «Сілаю слова: Чорная і белая магія» (2002), «Міфалогія. Духоўныя вершы», 2003 (кніга з серыі «Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка»).
Фота: gazeta-navuka.by