Рэха спякоты адгукнецца на беларускіх выходных, праўда, у значна мяккай форме
Магілёўцаў, як і усіх беларусаў, магчыма, уразілі маразы апошніх двух сутак. А вось Еўропу ўразіла зімовая спякота.
У Заходняй і Цэнтральнай Еўропе – як паведамляе climatebook, з сярэдзіны лютага ўсталяваліся экстрэмальна высокія для зімы тэмпературы паветра.
У Германіі 18 лютага тэмпература паветра перавысіла +20°C нават у раёнах з адноснай вышынёй больш за 700 м над узроўнем мора.
У Аўстрыі, у Інсбруку тэмпература паветра дасягнула +21,7 °C – рэкорд зімы, самы гарачы зімовы дзень у гісторыі Ціроля.
Францыі слупок тэрмометра падняўся вышэй за +23°C, гэта адзін з самых засушлівых перыядаў у гісторыі краіны.
Першая хваля зімовай цеплыні ў Еўропе прыйшла пад Новы 2023 год.
Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы і яе надвор’е фарміруецца пад ўздзеяннем паветраных мас, якія прыходзяць, як з Захаду, у большай ступені, так і з Усходу, Поўначы і Поўдня. Амаль, як у палітыцы.