Рэестр небяспечнай прадукцыі Дзяржстандарт папоўніў двума відамі марозіва і алеем.
Эскімо з міндалем «Перара Айс», а таксама арахісавае эскімо«НУК БАР» гандлёвай маркі «LOTTE» не адпавядаюць патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюзу, гаворыцца ў тэлеграм-канале «Безопасность и Качество».
У паведамленні не пазначаная краіна паходжання прадукцыі.
У інтэрнэце пашукавік вывеў на сайт паўднёвакарэйскай кампаніі LOTTE Group. Яна вырабляе больш за 200 прадуктаў і прадае яе ў больш чым 70 краінах свету.
Марозіва ж на беларускі рынак паставіла акцыянернае таварыства «Віталюр» з Мінскага раёну.
Тэлеграм-канал «Безопасность и Качество таксама інфармуе, што не адпаведным тэхнічным патрабаванням прызнаны сланечнікавы алей «Владовское». Як выявілі спецыялісты Дзяржстандарту гэтая прадукцыя не з’яўляецца алеем вышэйшага гатунку, як заяўляе вытворца.
Алей вырабілі ў Стаўрапольскім краі. На расійскім сайце «декларации-соответствия» сцвярджаецца, што алей адпавядае патрабаванням Еўразійскага эканамічнага саюзу.