У Магілёве сёння праходзіць міжнародны марафон

Магілёўскі міжнародны марафон стартуе ў абласным цэнтры сёння ў 10.00. Першым на трасу выйдуць удзельнікі трохкіламетровага забега. Затым, у 11.00 адбудзецца галоўны старт – на 42 кіламетры 200 метраў і іншыя дыстанцыі. Галоўнай пляцоўкай мерапрыемства сёлета стала вуліца Залатавустоўскага, каля спартыўнага комплекса H2O. Траса асноўных дыстанцый спаборніцтва праходзіць па вуліцах Вялікай Чавускай, Пушкінскай і Вялікай Грамадзянскай на Падміколлі. 

Чакаецца, што ў пятым па чарзе Магілёўскім міжнародным марафоне прымуць удзел каля 7 000 чалавек. Міжнародны статус мерапрыемству забяспечаць удзельнікі з Расіі і Кітая. У мінулым годзе лепшы вынік сярод мужчын на марафонскай дыстанцыі паказаў Уладзіслаў Прамаў, які прадставіў Гомельшчыну і Міншчыну – 2 гадзіны 18 хвілін 39 секунд. Сам ён прызнаўся, што гэта не асабліва высокі паказчык, прыблізна роўны ўзроўню майстра спорта.

Фота: bfla.eu