Сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў жніўні складзе 638 рублёў (уключаючы даплаты).
У выніку пераразліку памер працоўнай пенсіі будзе падвышаны на 10 працэнтаў, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Ведамства, аднак, папярэджвае, што надбаўка ў кожнага будзе сваёй у залежнасці ад стажу і заработку, на якія зважалі налічваючы пенсію, а таксама ўстаноўленых даплат да асноўнай пенсіі.
Гэта другое павышэнне працоўных пенсіяў у бягучым годзе. З 1 сакавіка надбаўка складала 7 працэнтаў.
Паводле Міністэрства працоўную пенсію маюць больш за 2,3 мільёны беларусаў. У жніўні расходы на выплату пенсіяў складуць 1,4 мільярды рублёў. 122 мільёны рублёў – сума, якая пайшла на падвышэнне пенсіяў.
Указ пра павелічэнне пенсіяў падпісаў Аляксандр Лукашэнка 25 ліпеня.
25 ліпеня Міністэрства працы і сацыяльнай дапамогі паведаміла пра падвышэнне дапамогі дзецям да трох гадоў. Яна стане больш, з 1 жніўня на 2,7 працэнты.