Вытворчасць жавальнага і жалейнага мармеладу ў Слаўгарадзе плануецца запусціць на поўную праектную магутнасць ужо сёлета.
Вытворчасць слаўгарадскага філіяла “Чырвоны харчавік”, якая паўстала ў сакавіку 2022 года, выпускае новую экспартна-арыентаваную прадукцыю – розныя віды мармеладу: дыябетычны, з вітамінамі, нізкакаларыйны і іншыя.
З канвеера філіяла выходзіць звыш 50 найменняў жэлейнага і жавальнага мармеладу на аснове пекціну, жэлаціну, карагінану і мадыфікаванага крухмалу. Нават выпусцілі мармелад узбагачаны вітамінамі груп В і С, які дазволены для дзецям дашкольнага і школьнага ўзросту.
Тавар ідзе ў тым ліку на экспарт, большая частка прадукцыі адгружаецца ў Расію, таксама ёсць пастаўкі ў Казахстан, Узбекістан, Балгарыю і Грузію – паведамляе інфармацыйнае агенства БелТА.
Як адзначае дырэктар “Чырвонага харчавіка” Яўген Свірыд, у слаўгарадскага філіяла стаіць задача да канца гэтага года выйсці на праектную магутнасць. У гэтым годзе плануецца выпусціць і рэалізаваць больш за 2 тысячы тон кандытарскіх вырабаў, з якіх каля 700 тон будуць рэалізаваны на экспарт.
Фота: БелТА