Малая архітэктурная форма ў выглядзе напаўаголенай дзяўчыны з’явілася на перакрыжаванні вуліц Кастрычніцкай і Лібкнехта. Садовая скульптура размясцілася ў двары каля жылога дома – піша Bobr.by. Аднак ні мясцовыя жыхары, ні адміністрацыя ЖЭУ-2 горада Бабруйска, на тэрыторыі якога з’явілася пікантная скульптура, не змаглі назваць арганізацыю, што стаіць за незвычайным упрыгожваннем, адзначае выданне.
Адначасова, у двары гэтага ж дома па вуліцы Кастрычніцкай, 78 з’явіліся і іншыя малыя архітэктурныя формы – ярка пафарбаваныя бетонныя львы і фігурныя сметніцы.
“А каля дуба, што на санаторыі Леніна, скульптура русалкі топлес. – падхапіў тэму нехта з незадаволеных чытачоў – Непрыгожа, пошла і непрыстойна.”
Мы знайшлі гэтую русалку. Як высветлілася, яе ўстаноўку ажыццявіла даволі паважаная арганізацыя – Бабруйскі дзяржаўны каледж імя Ларына.
Фота: bobr.by і з адкрытых крыніц