Жители Костюкович выскажутся о работе лифтов в городских небоскребах

Костюковчане, живущие преимущественно в частных домах, двух- и пятиэтажках, получили возможность рассказать о проблемах с лифтами.

Районная газета “Голас Касцюкоўшчыны” призвала жителей города высказаться о работе лифтов на горячей линии КГК.

Правда, об имеющихся “проблемах (недостатках, упущениях) в обеспечении надлежащей работы лифтов в жилых и общественных зданиях”, костюковчане могут сказать немного.

В городе пока мало небоскребов, а многоэтажные здания есть только в микрорайоне “Молодежный”.

В основном своей массе жители Костюкович не избалованы лифтами, поскольку обитают в частном секторе, двух или пятиэтажных домах.

Общественные здания города также не страдают чрезмерной высотой и лифтовое оборудование, увы, не является повседневной частью их инфраструктуры. 

Фото: “Голас Касцюкоўшчыны”

“Магілёўліфтмаш” афіцыйна адкрыў вытворчасць у Азербайджане пасля 15 гадоў сурацоўніцтва

У Азербайджане толькі з прыездам высокага лукашэнкаўскага чыноўніка афіцыйна адкрылі вытворчасць па зборцы магілёўскіх ліфтоў. Пры гэтым яе пачалі мінімум 15 гадоў таму.

Як перадае БелТА, 5 траўня 2025 года зборачная вытворчасць ліфтаў “Магілёўліфтмаш” афіцыйна адкрылася ў Азербайджане пры ўдзеле прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына, які знаходзіцца там з афіцыйным візітам.

“Прэм’ер-міністру Беларусі паказалі вытворчыя магутнасці кампаніі і мадэлі ліфтаў, якія будуць збірацца ў Азербайджане. Агульная тэрыторыя вытворчасці ў Баку складае 1,2 га і ўключае два вытворчыя памяшканні па 500 кв. м і 1,8 тыс. кв. м”, – гаворыцца ў паведамленні. 

Разам з тым, яшчэ у жніўні 2010 года расійскае выданне “Лифт-пресс” са спасылкай на тую ж БелТА, пісала, што Магілёўліфтмаш “у бягучым годзе паставіць у Азербайджан 120 камплектаў для зборкі ліфтавага абсталявання”.

“Пры гэтым пастаўляецца не поўны камплект для зборкі абсталявання, паколькі частка неабходных дэталяў вырабляюць у Баку. Аб’ёмы паставак абсталявання ў 2011 годзе будуць залежаць ад патрэбы азербайджанскіх партнёраў. Летась “Магілёўліфтмаш” паставіў у Азербайджан 43 ліфты. Сумесныя вытворчасці па зборцы ліфтавага абсталявання РУП” Магілёўліфтмаш ” працуюць таксама ў Расіі, Украіне, Казахстане”, – гаварылася ў паведамленні.

На фота: Аляксандр Турчын

Пра магілёўскія ліфты раскажуць на выставах у Маскве і Нур-Султане. Раней кіраўніцтва казала пра праблемы

Акцыянернае таварыства «Магілёўліфтмаш» мае праблемы з еўрапейскімі камплектуючымі праз накладзеныя санкцыі супраць Беларусі. Прадпрыемства шукае, дзе прыдбаць неабходнае для вытворчасці. Кіраўніцтва настойвае, што санкцыі адкрываюць новыя магчымасці для заводу.

У сталіце Казахстану на Міжнароднай будаўнічай і інтэр’ернай выставе AstanaBuild 2022 пакажуць кабіну пасажырскага ліфта брэнду Movel. А спэцыялісты пракансультуюць ахвотных, паведамляецца на сайце прадпрыемстве.

У Маскве ж на выставе «Крокус Экспо» спецыялісты раскажуць пра прадукцыю «Магілёўліфтмаш» і абмяркуюць пытанні далейшага супрацоўніцтва, адзначана на завадскім сайце.

У красавіку генеральны дырэктар «Магілёўліфтмаш» Сяргей Чарткоў прызнаў цяжкасці праз уведзеныя санкцыі. З ягонага каментару газеце «СБ Беларусь сегодня» вынікала, што прадпрыемству бракуе імпартных камплектуючых.

«Калі ацэньваць сітуацыю ў кароткатэрміновым перыядзе, казаў ён, – то цяжкасці з закупам і дастаўкай вырабаў еўрапейскіх вытворцаў, вядома ж узніклі».

Па ягоных словах асноўным пастаўшчыком была Расійская Федэрацыя, але і туды камплектуючыя ішлі з еўрапейскага замежжа. Пасля лютага 2022 году прадпрыемства шукае неабходнае для вытворчасці ў Беларусі, Расіі, Кітаю, Турцыі, Індыі.

Прамыслоўца настойвае: санкцыі адкрываюць новыя магчымасці.

«Замежныя прадпрыемствы, якія рашылі сысці з рынку, вызваляюць нішы, і мы іх актыўна займаем», казаў ён.

Месяц таму магілёўскае прадпрыемства дамовілася з жыллёвым камітэтам Санкт-Пецярбургам аб продажы сёлета 600 ліфтаў. А ў Таджыкістане, паводле «СБ. Беларусь сегодня», адкрылі зборачную вытворчасць ліфтаў з Магілёва.

фота: zavodfoto.livejournal.com

“Магілёўліфтмаш” збіраецца выхадзіць з крызісу праз рынак Таджыкістана

Зборку беларускіх ліфтаў плануецца распачаць у Таджыкістане. Магілёўскі ліфтавы завод і таджыкскія партнёры маюць план зборкі ліфтаў у спецыяльным цэху, які адкрыўся ў Сагдыйскай вобласці Рэспублікі Таджыкістан.

Афіцыйная цырымонія адкрыцця сумеснай зборачнай вытворчасці ліфтаў адкрытага акцыянернага таварыства “Магілёўліфтмаш” і ТАА “Худжандгандальмаш” адбылася ў горадзе Худжандзе Сагдыйскай вобласці. 15 красавіка ў ёй прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмон, кіраўніцтва таджыкскіх дзяржаўных рэгіянальных органаў краіны. Было адзначана, што адкрыццё зборачнай вытворчасці беларускіх ліфтаў адбылося ў няпросты час, і гэта сведчыць аб зацікаўленасці дзвюх дзяржаў працягваць развіццё ўзаемавыгадных кантактаў.

Агульная плошча новага прадпрыемства, абсталяванне для якога было пастаўлена з Рэспублікі Беларусь, складае 1,8 га. Са стварэннем новага цэха па вытворчасці ліфтаў у Худжандзе 50 мясцовых жыхароў будуць забяспечаны працоўнымі месцамі. Як абяцаюць партнёры, з выкарыстаннем сучаснага абсталявання і тэхналогій будзе ажыццяўляцца вытворчасць грузапад’ёмных пасажырскіх ліфтаў для вышынных будынкаў, вытворчых прадпрыемстваў, а таксама ўстаноў аховы здароўя.

Гэты невялікі крок развіцця вытворчай кааперацыі таджыкскіх і магілёўскіх машынабудаўнікоў дапаможа загрузіць працай як беларускія так і таджыкскія вытворчыя плошчы.

 

 

 

Дамова з Санкт-Пецярбургам дазволіць загрузіць працай “Магілёўліфтмаш” на палову месяца

Жыллёвы камітэт Санкт-Пецярбурга падпісаў пагадненне з ААТ “Магілёўліфтмаш” аб пастаўцы з Магілёва 600 ліфтаў. Распіараная ў афіцыйных сродках масавай інфармацыі дамова дазволіць загрузіць працай прадпрыемства ўсяго толькі на палову месяца.

Пачатак года выдаўся вельмі складаным для магілёўскіх ліфтабудаўнікоў. Замоў на прадукцыю было вельмі мала. Падпісанне дамовы на пастаўку ліфтавага абсталявання, якое адбылося на пасяджэнні XII Савета дзелавога супрацоўніцтва Санкт Пецярбурга і Рэспублікі Беларусь пад старшынствам губернатара Аляксандра Беглава і Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанкі, дае надзею на далейшую працу прадпрыемства.

З 2014 па 2021 гады па праграме капітальнага рамонту ў Пецярбургу замянілі больш за 10 тысяч ліфтаў, амаль 8 тысяч з якіх вытворчасці “Магілёўліфтмаш”. У бягучым годзе плануецца замяніць яшчэ 1,5 тысячы ліфтаў. Жыллёвы камітэт Санкт-Пецярбурга падпісаў пагадненне з ААТ “Магілёўліфтмаш” пра пастаўку больш за 600 адзінак абсталявання магілёўскага прадпрыемства.

600 ліфтаў вырабляеццца на магілёўскім прадпрыемстве недзе за палову месяца працы вытворчага аб’яднання з поўнай нагрузкай. Пачатак году выдаўся надзвычай складаным. Тым не менш, завод пакуль працуе. З канца мінулага года звольнена адносна невялікая колькасць работнікаў.

Магілёўскія ліфтабудаўнікі шукаюць выйсце са складанай эканамічнай сітуацыі. У Пецярбурзе 3 гады таму адкрылі сумеснае прадпрыемства ААТ “Магілёўліфтмаш” і МЛМ “Нява Трэйд” – МЛМ “Неўскі ліфт”. Вытворчасць поўнага цыкла з планам выпуску 2 тысячы адзінак за год. У сакавіку 2022 створаны філіял «Магілёўліфтмаш Усход» у Маскве. Адзначым, што ўсяго ў Расіі працуюць больш як 20 расійскіх вытворцаў ліфтаў. Заходнія рынкі цяпер для нас закрыты.