Звесткі пра пераслед паводле праваабаронцаў, медыяў і родзічаў тых, хто зазнае яго.
Ірына Леўшына
Падоўжаны тэрмін утрымання пад вартай да 28 верасня.
Дырэктарку і галоўную рэдактарку інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Леўшыну, а таксама былога дырэктара кампаніі Дзмітрыя Наважылава затрымалі 18 жніўня 2021 года. Яны праходзяць па так званай «справе БелаПАН» з былым намеснікам дырэктара кампаніі медыяменеджарам Андрэем Аляксандравым і Ірынай Злобінай, якіх затрымалі 12 студзеня 2021 года.
Фігурантаў справы праваабарончая супольнасць прызнала палітзняволенымі.
КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» «групу грамадзян з ліку супрацоўнікаў інфармацыйнага агенцтва ЗАТ «БелаПАН».
Леўшыной выстаўленае абвінавачванне ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім».
Наважылаў абвінавачваецца ва «ухіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім».
Дзмітрый Крыцкі
Затрыманы.
Праваабаронцы, спасылаючыся на праўладныя тэлеграм-каналы, паведамляюць, што жыхар вёскі Быстрыца Кобрынскага раёну зазнае пераслед за ўдзел у пратэстах 2020 году. Акрамя таго ён быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.
Ян Габіс
Затрыманы.
Праваабаронцы пішуць, што жыхара Маларыцкага раёну забралі, бо ён быў зарэгістраваны ў плане «Перамога». Пра тое зняволены расказвае на відэа, апублікаваным на праўладных тэлеграм-каналах.