Вадкасць, якой пачаставаў знаёмы, мужчына палічыў віном.
Жыхар Краснапольскага раёну атруціўся ветэрынарным прэпаратам. Ён спажыў каля 30 мл невядомай вадкасці чырвонага колеру, падобнай на пладова-ягаднае віно, якой яго пачаставаў знаёмы. Неўзабаве пасля гэтага адчуў млоснасць, слабасць, пацямненне ў вачах, пачаліся ваніты, піша інфармацыйнае агенцтва «Белта».
Вяскоўца шпіталізавалі ў раённую больніцы. Медыкі паставілі дыягназ «атручэнне сурагатамі алкаголю». Па аказанні медычнай дапамогі жыццю і здароўю мужчыны нічога не пагражала.
Паводле спецыялістаў камітэту судовых экспертызаў настойка чамярыцы, якую глытнуў вясковец, ужываецца, як сродак, якім выклікаюць ваніты, а таксама для барацьбы з паразітамі. Пах, колер і смак яе падобныя з алкагольнымі напоямі.
Ужыванне прыводзіць да цяжкага атручэння, якое часта мае лятальны зыход. Смяротнай дозай для дарослага лічыцца 50 мл настойкі.
фота: ytimg.com