Ці ведаеце вы, якая яна модніца – магілёўская “Аксана з Лаўсана”?

Нечаканы ракурс знакамітай магілёўскай скульптуры прадставіў у Facebook-групе “Магілёў – горад, які быў…” гадзіннікавы майстар Генадзь Галоўчык. Ён апублікаваў фота акуратна пафарбаваных пазногцяў на назе “Аксаны, што бяжыць з Лаўсана”. 

Не ўпэўнены, што зараз у модзе такі колер.” – адзначае аўтар і тлумачыць, што скульптуру ён фатаграфаваў гадоў 10 таму.

Фота: “Магілёў – горад, які быў…”