Паглядзіце, як бабруйскія дзяўчаты зрабілі касплэй на персанажаў гульні Genshin Impact

Работніцы бабруйскай швейнай фабрыкі “Славянка” зрабілі тэматычную пляцоўку падчас урачыстага мерапрыемства гарвыканкама, на якім падводзіліся вынікі года – піша bobr.by. На ёй дзяўчаты пераўвасобіліся ў персанажаў папулярнай кітайскай анімэ-гульні Genshin Impact.

Касплэй Геншын – папулярны занятак сярод моладзі, у сеціве можна знайсці шмат прапановаў набыцця касцюмаў персанажаў для тэматычнай вечарынкі. Работніцы “Славянкі” Святлана Сцяпанава і Настасся Комар заняліся падрыхтоўкай касцюмаў самастойна і ўвасобіліся ў Нэвілету і Аяку адпаведна. Трэці персанаж, ролю Барбары на сабе прымерыла спецыяліст па моладзі прадпрыемства Валерыя Самахвалава.



Фота: ААТ “Славянка”