Рэгістрацыі новых грузавых аўтамабіляў поўнай масай звыш 3,5 тоны за першае паўгоддзе знізіліся з 46.423 да 37.676 адзінак – рынак прасеў на 18,8%. Продажы новых МАЗаў упалі яшчэ больш – на 28,9%. «Кітаўцаў» на расійскім рынку наадварот сталі больш купляць.
Лідар расійскага рынку КАМАЗ з-за ўвядзення заходніх санкцый, скараціў продажы за паўгоддзе на 9,2% – з 16.569 да 15.050 адзінак. У чэрвені продаж у параўнанні з мінулых годам прасеў на 30 працэнтаў – прадалі 2314 аўтамабіляў, паведамляе рэсурс ABW.by, спасылаючыся на зьвесткі аналітычнага агенцтва «Автостат».
Рэгістрацыі новых грузавікоў ГАЗ па выніках першага паўгоддзя скараціліся з 4538 да 2989 адзінак. Падзенне склала 34,1%.
Як адзначае ABW.by, чаканага прарыву ў продажы беларускіх МАЗаў на расійскім рынку не адбылося. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года рэгістрацыі новых грузавікоў МАЗ у Расіі скараціліся з 2850 да 2027 адзінак, ці на 28,9%.
Рэсурс піша, што кітайскі брэнд Shacman (Shaanxi) на расійскім рынку нарошчвае аб’ёмы продажу сваёй тэхнікі. Са студзеня па чэрвень дылеры гэтага вытворцы змаглі рэалізаваць у Расіі 2770 грузавікоў. Год таму было 890. Скачок – у 3,1 разы.