Магілёвец наняў эвакуатар, каб скрасці чужы аўтамабіль і здаць яго на маталалом

Геніяльная ў сваёй прастаце крымінальная схема 25-гадовага жыхара Магілёва – ён наняў эвакуатар, каб скрасці машыну, а потым здаў яе на металалом. 

Мужчына часта праходзіў міма прыпаркаванага ў двары аўтамабіля, і заўважыў, што машына заўсёды стаіць на адным і тым жа месцы. Верагодна, зламыснік прыйшоў да высновы, што аўто закінутае надоўга. Ён наняў эвакуатар і вывез машыну ў іншае месца, дзе “распарадзіўся з ёй па сваім жаданні” – паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога УУС.

У гэты час гаспадар аўтамашыны, 33-гадовы магілёвец выявіў, што аўто скрадзенае, і звярнуўся ў міліцыю. Кошт аўтамабіля, паводле пацярпелага, склаў 9 000 рублёў. Зараз 25-гадовы злодзей затрыманы, супраць яго заведзена крымінальная справа.

Continue reading “Магілёвец наняў эвакуатар, каб скрасці чужы аўтамабіль і здаць яго на маталалом”