“Экабабры” сабралі смецце на Бярэзіне пад Бабруйскам

Актывісты экалагічнага руху “Экабабры” зладзілі сплаў па Бярэзіне, і заадно сабралі кучу смецця.

У панядзелак, 28 красавіка сямнаццаць актывістаў спусціліся на байдарках па рацэ, “узброіўшыся” пальчаткамі і пакетамі для смецця. Па дарозе яны вылоўлівалі ў рацэ пластыкавыя бутэлькі і іншы бруд, назбіраўшы больш за дзясятак мяшкоў выкідаў. На развітанне, актывісты заклікалі нераўнадушных жыхароў Бабруйска далучацца да іх ініцыятывы ў наступныя разы – піша bobr.by.

экобобры

экобобры березина

Фота: bobr.by

Дармаш – у Бабруйску пройдзе кірмаш па бясплатнай раздачы рэчаў

Гарадская ініцыятыва “Экабабры” ладзіць у Бабруйску бясплатны кірмаш. Ён будзе праходзіць сёння з 18.00 да 20.00 і заўтра 14 верасня з 9.00 да 17.00 у актавым зале індустрыяльна-будаўнічага каледжа па вуліцы Гагарына, 42.

Галоўны прынцып мерапрыемства – экалагічны падыход да спажывання рэчаў.

Можна будзе прынесці, альбо бясплатна забраць:

  •  мужчынскае, жаночае, падлеткавае, дзіцячае адзенне;
  • абутак;
  • кнігі;
  • школьныя прыналежнасці;
  • усё для творчасці і хобі

Усе рэчы павінны быць чыстымі, цэлымі, каб іх было прыемна браць у рукі, папярэджваюць арганізатары.

Фота: bobr.by