У Магілёве пройдзе народны фотаконкурс

Магілёўскі гарвыканкам і Цэнтралізаваная сістэма бібліятэк абвясцілі пра правядзенне фотаконкурса, прысвечанага Магілёву. Удзел у ім могуць узяць як прафесійныя фотамастакі, так і аматары. Намінацый тры – “Прагулкі па Магілёве”, “Магілёў у асобах”, “Магілёў гераічны”. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна адправіць свае работы і заяўку на адрас электроннай пошты csgpb@csgpb.by. Заяўкі прымаюцца да 15 чэрвеня, вынікі будуць падведзеныя 30 червеня. Усе ўдзельнікі атрымаюць дыпломы, а пераможцы – грашовыя прэміі. Ад аднаго аўтара можна высылаць не больш за чатыры фотаздымка – паведамляе БелТА.

Фота: mogilev.media