Дэпутаты Еўрапейскага парламента асудзілі падрыў рускімі войскамі Кахоўскай ГЭС і прызналі гэта ваенным злачынствам Расіі, якое пацягне за сабой наступствы – паведамляе “Укрінфарм”.
“Дэпутаты асудзілі знішчэнне плаціны ва ўкраінскай Новай Кахоўцы, апошняе ўчыненае Расіяй ваеннае злачынства, якое павінна атрымаць належныя меры. Яны заклікалі ЕС працягваць эфектыўную падтрымку Украіны, увесці новыя санкцыі супраць Расіі і накіраваць мільярды замарожаных фінансавых актываў расійскіх алігархаў на аднаўленне Украіны” – гаворыццаў у паведамленні.
Нагадаем, што плаціна Кахоўскай ГЭС была разбурана рускімі войскамі ў ноч на 6 чэрвеня. ГЭС размешчанай па цячэнні Дняпра вышэй Херсона. Расія тут жа паспрабавала перакласці адказнасць за разбурэнне на ўкраінскі бок.
У зоне бедства аказалася да 40 000 чалавек. Некалькі гарадоў і пасёлкаў аказаліся затоплены амаль цалкам.
Гэта адбылося пасля адкрыцця ў Кембрыджы вялікага радовішча графіту. Першы просты аловак быў вельмі падобны на сучасны па шматлікіх параметрах.
Аловаквырабляецца ў наш час з парашку спаленай косці, змацаванага раслінным клеем. Малюнак такім алоўкам мае глыбока чорны, матавы, аксамітны тон.
Першыя каляровыя алоўкі з’явіліся на землях сучаснай Танзаніі 7 тысяч гадоў таму, і вырабляліся з сала дзікіх жывёл, вокісу жалеза, здробненых скальных пародаў.
Графітны аловакскладаецца з мінералу графіту з дамешкай спецыяльных гатункаў гліны.
Свінцовы і сярэбраны алоўкі шырока ўжываліся да ХVІ стагоддзя і вырабляліся з адпаведных металаў. Рысунак сярэбраным алоўкам мае цёмна-шэры тон, з часам набывае карычневае адценне. Рысункаў свінцовым алоўкамзбераглося вельмі мала, бо ім рабілі падрыхтоўчыя накіды пры маляванні іншай тэхнікай.
Беларускі і амерыканскі скульптар. Удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху на землях Беларусі, Літвы і Польшчы ў 1830-1860-я гады.
З 1852 года жыў у ЗША як Генры Д. Сандэрс. Для будынку кангрэсу ў Вашынгтоне стварыў бюсты Дж. Вашынгтона, Т. Джэферсана, Б. Франкліна, Т. Касцюшкі.
Паўстанцкі камісар Дзісенскага павета падчас паўстання 1863-1864 гадоў.
Загінуў 26 мая 1863 года ў баі з расійскімі карнікамі.
Пахаваны на курганным могільніку каля в. Бірулі Докшыцкага раёна.
У маі 2020 года на яго магіле быў усталяваны помнік.
wikimedia.org
1842год. НарадзіўсяВасіль Верашчагін. Найбольш вядомы рускі жывапісец-баталіст.
Вандраваў па Расіі, Заходняй Еўропе, Азіі, Кубе, ЗША.
Аўтар кніг замалевак падарожжаў, прац па тэорыі мастацтва. Меў выставы ў многіх краінах свету.
У тэматычных серыях карцін «Туркестанская», «Балканская», на тэму вайны 1812 і іншых паказаў жорсткія будні вайны.
У яго творах рамантычнае ўвасабленне ваенных сутыкненняў саступіла месца філасофскім разважанням пра вайну («Апафеоз вайны», «Нападаюць знянацку»), выкрыццю рэлігійнага фанатызму, каланіялізму.
Загінуў у Порт-Артуры пры выбуху на браняносцы «Петрапаўлаўск» 13 красавіка 1904 года падчас замалёвак у сваім рабочым нататніку.
У яго гонар названы вуліцы ў Мінску, Брэсце.
wikimedia.org
1880год. НарадзіўсяДзмітрый Карбышаў.
Фартыфікатар, найбуйнейшы вучоны – ваенны інжынер, генерал-лейтэнант. Доктар ваенных навук, прафесар Акадэміі Генштаба. Герой Савецкага Саюза.
Сураспрацоўшчык і рэалізатар праекта будаўніцтва другога кальца абарончых умацаванняў Брэсцкай крэпасці (1913), рэканструкцыі яе цытадэлі (1939), праектант абарончых збудаванняў уздоўж заходняй мяжы – “лініі Сталіна”.
8 жніўня 1941 года каля ракі Дняпро каля в. Дабрэйка Шклоўскага раёна ў непрытомным стане быў захоплены ў палон.
18 лютага 1945 года ў Маўтгаўзене 500 палонных разам з Карбышавым на марозе аблівалі халоднай вадой, пасля чаго 64-гадовы генерал не выжыў.
Беларускі аграном і публіцыст, свецкі праваслаўны і культурны дзеяч, удзельнік хрысціянскага руху пачатку XX стагоддзя.
Выдаў шэраг кніг сельскагаспадарчай тэматыкі. Выдавец рэлігійнага выдання «Праваслаўны Беларус». У 1939–1958 гадах працаваў аграномам.
Блізкі сябар Язэпа Драздовіча, які рыхтаваў ілюстрацыі да яго кніг, Міхася Машары.
Аўтар перакладаў з рускай мовы ў «Нашай Ніве», вершаў.
1944 год. На фронце, ва Ўсходняй Прусіі, загінуўАлесь Мілюць.
Беларускі паэт.
Аўтар вершаў, артыкулаў.
Асноўныя матывы творчасці — пратэст супраць сацыяльнай і нацыянальнай несправядлівасці, заклік да грамадзянскай актыўнасці і салідарнасці прыгнечаных, паэтызацыя маральнага самаўдасканалення, апяванне хараства роднага краю, новага сацыялістычнага жыцця.
За ўдзел у рэвалюцыйна-вызваленчым руху быў выключаны з Віленскай (1928), Клецкай (1929) і Навагрудскай (1931) гімназій.
Служыў у Польскім войску. Падчас Вялікай Айчыннай вайны — адзін з арганізатараў падпольнага антыфашысцкага руху на Слонімшчыне, выдаваў газету «Барацьба», партызаніў.
У пасляваенныя гады савецкія ўлады доўгі час не прызнавалі слонімскую падпольную арганізацыю, А. Іверса некалькі разоў безпадстаўна звальнялі з працы.
Аўтар шэрагу зборнікаў паэзіі.
wikimedia.org
2006 год. Беларускі навуковец, грамадскі дзеяч і палітыкАляксандр Мілінкевіч узнагароджаны Еўрапарламентам прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».
У кастрычніку 2005 года на Кангрэсе дэмакратычных сіл быў абраны «адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл». Удзельнічаў у выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2006 годзе.
У 2005-2007 гадах – старшыня Рады Аб’яднаных дэмакратычных сіл, у 2006-2016 гадах узначальваў Рух «За Свабоду».