Магілёўскі гарвыканкам выступіў з ініцыятывай даць новаму пуцеправоду, які злучае кальцо на плошчы Касманаўтаў з раёнам абласной бальніцы і вуліцамі А. Пысіна, В. Бялыніцкага-Бірулі, Ц. Гартнага назву “праспект Адзінства”.
Раней у Магілёве ўжо паявілася плошча Адзінства – ёй стала пляцоўка перад Атрыумам, на якой у 2020 годзе канцэнтраваліся пратэсты гараджан супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. У мінулым годзе ўрачыстае адкрыццё другой чаргі дарогі-дублёра прымеркавалі да новастворанага афіцыйнага свята 17 верасня – пісалі mogilev.media. Саму сутнасць свята, што праўда, так і не здолелі патлумачыць насельніцтву.
Цяпер жа гараджанам прапануюць выказацца наконт назвы новага праспекта, напісаўшы ў газету “Веснік Магілёва”. У штодзённых абывацельскіх практыках новы пуцеправод ужо ўкараніўся пад назвай “дублёр” альбо “дарога-дублёр”.
Фота: mogilev.media