Паспрыялі актыўныя жыхары магілёўскіх мікрараёнаў – гарадскія ўлады ўнеслі ў план рэканструкцыі 12 двароў.
У адных выпадках планавання рэканструкцыі двароў стала вынікам грамадскай ініцыятывы, як напрыклад па вуліцы Каштанавая, у іншых – проста прыйшла чарга для рэканструкцыі.
Пры рэканструкцыі плануецца ўстаноўка сучасных гульнявых, спартыўных і дзіцячых пляцовак, рамонт пешаходных шляхоў, з’яўленне малых архітэктурных форм і зон адпачынку. У выпадку рэалізацыі плана з’явяцца сучасныя дваравыя тэрыторыі і розных раёнах горада.
Вось адрасы дваравых тэрыторый:
- пр. Шмідта (раён Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій;
- вул. Kуцепава 4a, 6, 8, 10, 12, 14;
- вул. Астроўскага 10, 12, 14, 16а, 18;
- бул. Непакораных 76, 78, 80, 82;
- вул. Габраўская 22 і бул. Непакораных 89;
- вул. Чалюскінцаў 144, 146, 148, 150, 150а;
- вул. Касманаўтаў 20, 22, 24, 26;
- вул. Будзёнага 15/34, вул. Ленінская, 45 (Тульскі
- дворык);
- вул. Грышына 102,112;
- вул. Сурганава 13, 15, 17;
- вул. Крывуліна 8, 8Г, 8Д;
- вул. Каштанавая 18, 24, 24а (Саломенка).