Удзел Андрэя Элксніньша ў святкаванні Дня незалежнасці Беларусі, арганізаваным яе Генеральным консульствам у Даўгаўпілсе выклікаў хвалю абурэння і крытыкі. Сам ён вінаваціць прэсу ў тым, што яна з яго зрабіла «здрадніка дзяржавы».
Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці
Латвійская прэса піша пра магчымую адстаўку з пасады мэра Даўгаўпілса Андрэя Элксніньша. Ініцыяваць вызваленне з пасады можа Міністр аховы навакольнага асяроддзя і рэгіянальнага развіцця Артур Том Плешс, піша выданне Press.
«Гэта нацыянальная пагроза»
Міністр унутраных спраў Крыстап Эклонс заяўляе, што ўдзел Элксніньша ў імпрэзе беларускага консульства «вельмі дрэнны сігнал для латвійскага грамадства, які ніяк не садзейнічае згуртаванню і нацыянальнай бяспецы».
press.lv
Старшыня Камісіі нацыянальнай бяспекі парламенту Марыс Кучынскіс лічыць, што з гледзішча дзяржавы гэта нацыянальная пагроза.
«Гэта вельмі дрэнна, таму што жыхары муніцыпалітэта раўняюцца на свайго лідара, для іх яго вядомасць і папулярнасць нашмат вышэй, чым ва ўрада ці парламента», – адзначае ён.
Кучынскіс указвае, што ў доўгатэрміновай перспектыве пажадана ўзмацніць жорсткасць заканадаўчыя патрабаванні да кіраўнікоў буйных гарадоў, гэта значыць пры прыняцці рашэння аб допусках да працы з дзяржаўнай таямніцай.
press.lv
“Не адпавядае інтарэсам нацыянальнай бяспекі Латвіі”
Тым часам Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі папярэджвае, што асаблівы інтарэс у спецслужбаў Беларусі і Расіі выклікаюць службоўцы, якія валодаюць сакрэтнымі звесткамі, або іншай інфармацыяй аб Латвіі і яе саюзных краінах, даступнай абмежаванаму колу асобаў, піша Press.
«У цяперашняй геапалітычнай сітуацыі ўдзел латвійскіх дзяржаўных і мясцовых органаў улады ў мерапрыемствах, арганізаваных дзяржавай-агрэсарам Расіяй або яе найбліжэйшым саюзнікам Беларуссю, не адпавядае інтарэсам нацыянальнай бяспекі Латвіі», – цытуе заяву спецслужбы Латвіі выданне.
“СМІ зрабілі здраднікам дзяржавы”.
Андрэй Элксніньш разам з іншымі кіраўнікамі гораду адзначаў афіцыйны Дзень незалежнасці Беларусі на закрытай імпрэзе ў адным з мясцовых рэстаранаў. Арганізавала імпрэзу генеральнае консульства Беларусі ў Даўгаўпілсе, высветліла выданне «Chayka».
«Як мэр гораду, я паважаю ўсе структуры, юрыдычныя або прыватныя, якія ў нашым горадзе працуюць і аказваюць для нашых жыхароў пэўнага роду паслугі, у дадзенай сітуацыі – консульскія, і я ніяк не магу ігнараваць, што на тэрыторыі самакіравання дадзены суб’ект існуе. Мой візіт сюды непасрэдна звязаны з тым, што ў Даўгаўпілсе працуе беларускае консульства», – тлумачыў выданню сваю прысутнасць на імпрэзе Андрэй Элксніньш.
У адказ на крытыку Андрэй Элксніньш у сацыяльных сетках напісаў, што СМІ зрабілі з яго здраднікам дзяржавы.