Магілёўскі абласны цэнтр гігіены выявіў няякасную гуаш для дзяцей старэйшых за тры гады. У наборах фарбаў, вырабленых у Расіі (люты 2023), перавышаны дапушчальны ўзровень фармальдэгіду, што парушае патрабаванні бяспекі цацак. Фарбы прадаваліся ў краме «Родны кут №2» у г.п. Краснаполле. У цяперашні час вядзецца расследаванне і збіраюцца матэрыялы для прыцягнення адказных асоб да адміністрацыйнай адказнасці. Вытворцай гуашы з’яўляецца расійская фірма “Форум”
Цэнтральныя часткі такіх гарадоў, як Клімавічы, дагледжаныя да бляску. Крок у бок і трапляеш у іншы свет. Яго пабачылі супрацоўнікі Клімавіцкага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі. Яны бэсцяць нядбайных гараджанаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў за псаванне вобразу прыбранага гораду.
«Адразу адзначу, што выяўленыя факты парушэнняў у вочы кідаліся адразу. А ўсё таму, што на фоне добрага ці практычна ідэальнага тое, што не адпавядае неабходным стандартам, рэзка выбіваецца з роўнага шэрагу», – каментуе ўбачанае мясцовай раёнцы «Родная ніва» кіраўніца службы Ірына Лазоўская.
rodniva.by
«Ідзем па вуліцы Янкі Купалы, адзначаем, што ўсе прыдамавыя тэрыторыі абкошаны, вакол прыгажосць, у кветніках кветкі цешаць вока мінакоў, – апавядае яна. – Як гаворыцца, што ўсё так выдатна, што нават прычапіцца няма да чаго – і раптам бачым невялікі астравок зямлі, зарослы травой, а пасярэдзіне – яго студня».
На адной з вуліц некалі стаяла гарадская лазня. Яе знеслі.
«А цяпер тут каласіцца бур’ян у рост чалавека», – падае абурэнне Лазоўскай выданне райвыканкаму.
rodniva.by
Заяўляецца, што па ўсіх выяўленых парушэннях санітарнай службай кіраўнікам арганізацыяў дасланыя рэкамендацыйныя лісты з указаннем тэрмінаў іх устаранення. Калі тое не будзе зроблена то будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.