У філіяле Беларускага цэментнага завода “Цемагра” перарэзалі чырвоную стужачку на ўрачыстым адкрыцці выгульнай пляцоўкі для ўтрымання быкоў групы адкорму. І адразу “животноводство в нашей республике вступило в качественно новую стадию развития…” – піша “Голас Касцюкоўшчыны”.
Новая пляцоўка для выгулу быкоў “позволит исключить скученность содержания животных, увеличить среднесуточные привесы, уменьшить расходы на очистку сараев…”, паведамляюць журналісты. Плошча пляцоўкі прыкладна гектар, а цэментны завод выдаткаваў на яе 400 тысяч рублёў.
У сваёй прамове на адкрыцці аб’екта старшыня райвыканкама Вячаслаў Максачоў ўручыў падзячныя лісты ўдзельнікам будаўніцтва “которые даже в сложных погодных условиях выполняли строительные и монтажные работы…” Улічваючы сярэднегадавую колькасць стыхійных бедстваў і катастроф, якія звычайна абрынаюцца на Касцюковіцкі раён, можна прыйсці ў шчырае захапленне ад самаахвярнасці будаўнікоў Цэментнага завода, якія знаходзілі ў сабе сілы працаваць нават у воблачнае надвор’е.
Фота: “Голас Касцюкоўшчыны”