У Бабруйску прайшоў дабрачынны кірмаш у прытулку для жывёл “Сабачае сэрца”. Чатырнаццаць валанцёраў падрыхтавалі для ўдзельнікаў мерапрыемства выпечку – кексы, шарлоткі, хатні зефір, хлеб, пернікі, піражкі, эклеры, слойкі, прычым частку пачастункаў прадставілі папулярныя бабруйскія кавярні.
Кожная порцыя пачастунку каштавала па 2 рублі, а ў дадатак да слодычаў арганізатары прапанавалі бясплатную гарбату і безалкагольны глінтвейн. Нягледзячы на хваляванні валанцёраў, усе дэсерты былі раскупленыя гасцямі ўжо ў першыя поўгадзіны мерапрыемства, а ўсяго на дабрачынным кірмашы ўдалося сабраць 950 рублёў на карысць сабачага прытулку. Для прагулак з пітомцамі ўстановы выстройваліся агромністыя чэргі – адзначае выданне bobr.by.
Фота: bobr.by