Ён знаходзіцца ў цяжкім стане і ўведзены ў штучную кому.
Нашы крыніцы паведамляюць пра чарговае надзвычайнае здарэнне са студэнтам Беларуска-Расійскага універсітэта. Юнак са Шклова выскачыў ноччу з пятага паверха свайго дома, дзе ён пражывае разам з маці. Ён застаўся жывы, але атрымаў мноства пераломаў і быў уведзены ў штучную кому. Стан яго пакуль застаецца цяжкім – паведамляюць нашы крыніцы.
Афіцыйных паведамленняў пра дадзены выпадак няма.
Прычыны суіцыдальных намераў пакуль застаюцца няяснымі. Паводле адных крыніц, перад спробай самагубства ён скардзіўся на праблемы са задачай чарговай сесіі. Паводле іншых сведчанняў, праблем з вучобай у маладога чалавека не было.
Апошні падобны выпадак здараўся ў 2016 годзе. Як паведамлялі СМІ, студэнт старшых курсаў Беларуска-Расійскага універсітэта здзейсніў суіцыд, выкінуўшыся з аднаго з верхніх паверхаў інтэрната.