Сёння ўвечары камета C/2022 E3 (ZTF), якая была адкрыта вясной 2022 года, максімальна наблізіцца да Зямлі – папярэджвае сайт ixbt.com.
Яе хвост будзе памерам прыкладна з коўш Вялікай Мядзведзіцы і яна будзе пралятаць паміж Вялікай Мядзведзіцай і Палярнай зоркай на адлегласці 42 мільёны кіламетраў ад Зямлі.
Другая гіганцкая камета 96P/Machholz 1 (на загалоўным фота) з сямейства Юпітэра і памерам з Кіліманджара (6 км, і гэта найвышэйшая кропка Афрыкі) у найбліжэйшы час максімальна наблізіцца да Сонца ўпершыню за 50 гадоў – паведамляе Daily Mail.