24-гадовая перакладчыца з Магілёва Ганна Янкова раней атрымала карону «Міс Віва Браслаў». На гэтым тыдні ў канцэртнай зале «Известия Hall» адбылася цырымонія конкурсу «Міс Масква – 2022», у якім дзяўчына стала пераможцай. Цяпер яна атрымала права прыняць удзел у конкурсе «Краса России».
Некаторыя расійскія выданні, аднак, падкрэсліваюць, што выбар магілёўскай прыгажуні дэманструе ўпадак самаго конкурсу. «Ненатуральная прыгажосць» магілёўкі псуе ўсялякую асалоду ад спаборніцтва.
– Сустракайце новую «міс Масква» з дутымі вуснамі і нарошчанымі пазногцямі, раснічкамі і архітэктурай броваў – напісаў тэлеграм-канал НеМалахов.
– Гэтае б’юці-спаборніцтва нават ужо не робіць выгляд, што яно пра б’юці – у каго больш перспектыўны/шчодры ўхажор, таго і тапкі – піша канал «Антиглянец» – Няма сэнсу ацэньваць натуральнасць знешнасці пераможцы Ганны. Затое ў яе шырокая душа і цудоўная расцяжка.
І, як навіна з другога свету – у прамым сэнсе. На спаборніцтве «Міс Сусвет – 2022» абраная валанцёр і псіхолаг Вікторыя Апанасенка з Чарнігава.
Вікторыя прафесійная мадэль, а ў часы вайны яна займаецца дапамогай аднаму з рэстаранаў Кіева гатаваць ежу для салдат Узброеных сілаў Украіны і частаваць малазабяспечаных людзей сталага веку.