Для беларускіх школьнікаў 8 і 9 класаў уводзіцца новы факультатыў “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму”, распрацаваны Міністэрствам адукацыі сумесна з Беларускай праваслаўнай царквой.
Факультатыў прадугледжвае 35 гадзін заняткаў, па адной гадзіне кожны тыдзень. Ён уводзіцца для ўсіх агульнаадукацыйных школ. У праграме факультатыва наступныя тэмы:
- “Сціпласць, пакора, пакорнасць”;
- “Міласэрнасць, спагада”;
- “Служэнне, мужнасць, гонар”;
- “Дабрыня”;
- “Сумленнасць, праўдалюбнасць”;
- “Сумленне, раскаянне”
На першыя тры тэмы будзе адводзіцца па шэсць заняткаў, на другія тры – па пяць. Таксама пяць гадзін будзе вывучацца тэма “Духоўнае краязнаўства. Шанаванне святых і святыняў роднай зямлі. Захаванне і памнажэнне духоўнай спадчыны як выказванне любові да Радзімы” – паведамляе БелТА.
Фота ілюстрацыйнае