Тут былі пахаваныя некалькі тысяч яўрэяў, вязняў магілёўскага гета.
Конкурс эскізных праектаў памятнага знака “ахвярам генацыду беларускага народа” быў абвешчаны Міністэрствам культуры Беларусі. Усяго выбрана шэсць лакацый, дзе можа быць узведзены памятны знак ахвярам Другой Сусветнай вайны, якіх у апошнія гады ў Беларусі прынята абагульваць у паняцце “генацыд беларускага народа”.
Месцы для ўзвядзення памятнага знаку вызначаныя ў кожным рэгіёне краіны. У Брэсцкай вобласці гэта месца паблізу ад урочышча Стасіна Столінскага раёна. У Віцебскай – тэрыторыя, прылеглая да дома № 7 па вул. Крылова ў Віцебску. У Гомельскай – каля населенага пункта Чэнкі. У Гарадзенскай гэта мемарыяльны комплекс у мікрараёне Фолюш. У Магілёўскай вобласці гэта мае быць мемарыяльны комплекс у Палыкавічах.
Масавае пахаванне ахвяр Другой Сусветнай вайны было выяўленае ў Палыкавічах у канцы 1940-х гадоў. Усяго тут было знойдзена 950 ям-пахаванняў.
Даследчыкі адзначаюць, што пачынаючы з жніўня і да канца 1941 года ў Палыкавічах было расстраляна каля 4 800 яўрэяў з магілёўскага гета. Пра гэта гаворыцца ў кнізе “Памяць” горада Магілёва. У Палыкавічах, у кіламетры ад шашы Магілёў-Орша знаходзіўся роў натуральнага паходжання, у якім нацысты і паліцаі некалькі дзён забівалі яўрэяў і туды ж скідалі целы вязняў гета, прывезеныя з горада “душагубкамі”.
Магілёў.media адзначлі ў свой час, што ў Беларусі так і не існуе ўцямнага адказу на пытанне, што разумецца ў юрыдычным сэнсе пад тэрмінам «беларускі народ»?