Прэзідэнт выйграў выбары, паабяцаўшы народу Кірыбаці першымі ў свеце адзначаць Новы год
Рэспубліка Кірыбаці, размешчаная ў Мікранезіі і Палінэзіі, вядома далёка не ўсім. У гэтай склад ціхаакіянскай рэспублікі ўваходзяць 33 маленькіх атола, дваццаць з якіх незаселеныя. Уся плошча гэтай далёкай краіны складае ўсяго 812,34 км², а насельніцтва – 115 тысяч чалавек, амаль як Орша ці палова Бабруйска. Нягледзячы на невялікія памеры, у гэтай дзяржаве існуе адразу тры часавых паясы.
Тут найперш на Зямлі надыходзіць новы каляндарны дзень. Частка выспаў Кірыбаці размешчана ў самым усходнім часавым поясе – UTC +14.
Час дня (гадзіны і хвіліны) тут супадае з часам на Гаваях (UTC-10), але ссунута на адзін дзень наперад, пры гэтым з некаторымі выспамі ў Акіяніі розніца ў часе складае 25 гадзін.
У выніку змены часавога пояса выспаў Лайн, зробленай урадам Кірыбаці, і ссоўвання лініі перамены даты атол Каралайн стаў самай усходняй кропкай часавога пояса, які першым сустракае Новы год.
Яшчэ ў 1994 годзе кандыдат у прэзідэнты Тэбуроро Ціта паабяцаў грамадзянам, што калі ён пераможа на выбарах, то зробіць так, што на Кірыбаці будуць святкаваць Новы Год першымі ва ўсім свеце. Ён выйграў і стрымаў слова перад усімі жыхарамі ціхаакіянскай рэспублікі.
Фота з адкрытых крыніц