Пасля ўступлення ў сілу Закона аб пенсійным забеспячэнні, пачынаючы з 1 ліпеня беларускія пенсіянеры змогуць атрымліваць сваю пенсію толькі цераз банк. Гэта адносіцца да людзей не старэйшых за 70 гадоў а таксама тых, хто не з’яўляецца інвалідамі І і ІІ груп.
Для атрымання пенсіі, неабходна не пазней за 10 чэрвеня звярнуцца ва ўпраўленне па працы за адпаведным паведамленнем. Таксама – адкрыць базавы рахунак у банку (можна выбраць атрыманне пенсіі ў касе банка або з выкарыстаннем банкаўскай карткі) і адначасова запоўніць у банку заяву аб пералічэнні пенсіі.
Фота: 1prof.by