“Зменш 500 чалавек” – такі непісьменны выраз, сфармуляваны па аналогіі з словам “звыш” яшчэ нядаўна красаваўся на галоўнай гарадской Дошцы гонару – пісалі mogilev.media. Цяпер жа мы праверылі – усе памылкі на ёй былі выпраўленыя.
“Лепшая суб’ект” гасцініца “Магілёў” таксама стала “Лепшым суб’ектам”.
А Алегу Рыгоравічу Мішчанку, у гонар якога названая спартыўная школа “Багіма”, вярнулі беларускамоўнае гучанне імя яго бацькі.
А вось галоўная абласная Дошка гонару за Магілёўскім аблвыканкамам, на якую мы звярнулі ўвагу ў мінулай публікацыі, так і захавала непісьменную перадачу на беларускай мове імя турэцкага бізнэсмена, заснавальніка прадпрыемства “БелЭмса” Тэйіпа Учара.
Фота: mogilev.media