На выходныя ў Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць паніжэнне сярэднесутачных тэмператур да +4°С, з ваганнямі ноччу ад +1°С да +2°С, днём – ад +4°С да +6°С.
Будзе пераважаць пахмурнае, месцамі з праясненнямі і з ападкамі надвор’е. З суботы на нядзелю магчымы снег.
З пятніцы па нядзелю працягласць дня вырасце на 8 хвілін з 13 гадзін і 57 хвілін 14 красавіка да 14 гадзін 5 хвілін на Вялікдзень 16 красавіка. У нядзелю сонца ўзыйдзе а 5:58, зойдзе а 20:03.
Сінаптычны прагноз надвор’я на канец тыдня наступны.
14 красавіка, пятніца, раніцай да +8°С, удзень да +9 +10 °С, увечары да +6°С. Цэлы дзень пераважна воблачна.
Суботняе, 15 красавіка, надвор’е абяцае быць пахмурным, з магчымымі праясненнямі неба у першай палове дня. Раніцой і днём тэмпература каля +4°С, увечар +6°С. У ноч магчыма выпадзенне снега.
У нядзелю, на праваслаўны Вялікдзень, 16 красавіка, раніцай тэрмометры пакажуць +1 +2°С, магчымы снег, удзень +4°С, дождж. На працягу сутак вызначаць надвор’е будуць паўднёвыя і паўднёваўсходнія вятры хуткасцю да 4-6 м/с.
Ранак панядзелка 17 красавіка пачнецца з воблачнага надвор’я, месцамі з дажджамі, з паўднёва-ўсходнімі вятрамі хуткасцю да 3-4 м/с, тэмпературай да +4°С. Днём тэмпература можа падняцца да +11 + 12°С.
Фота mogilev.media