Па дакументах кіроўца аўтамабіля нібыта правозіў уцяпляльнік, а насамрэч у грузавіку знаходзілася дваццаць тон груш, якія ён хацеў прадаць у Расіі. Парушальніка чакае буйны штраф.
Супрацоўнікамі магілёўскай мытні разам з мсціслаўскімі міліцыянтамі на тэрыторыі Мсціслаўскага раёна быў спынены для праверкі грузавік з паўпрычэпам, у якім паводле транспартных дакументаў нібыта перавозіўся тавар “уцяпляльнік – мінеральная вата”.
Аднак, падчас агляду выявілася, што ў транспартным сродку перавозіцца дваццаць тон груш коштам каля 155 беларускіх рублёў, што складае 0,77 рублі за кілаграм. Пры гэтым грушы былі схаваны за ўцяпляльнікам, а ў кіроўцы адсутнічалі адпаведныя транспартныя суправаджальныя дакументы на транспарціроўку садавіны – паведамляюць пра здарэнне “Магілёўскія ведамасці”.
Грушы вывозіліся з Беларусі для продажу на тэрыторыі Расіі. Па дадзеным факце супрацоўнікамі магілёўскай мытні распачаты адміністрацыйны працэс, якім прадугледжваеца накладанне штрафу на кіроўцу ў памеры да 30 базавых велічыняў, што складае 1110 рублёў.
Фота ілюстрацыйнае