У вёсцы Ніканавічы Быхаўскага раёна з прыкметамі наезду аўтамабілем знойдзена цела 69-гадовага мясцовага жыхара. Вадзіцель з месца здарэння ўцёк – паведамляе МУС.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку цягам сутак затрымалі падазраванага 45-гадовага мужчыну. Высветлілася, што ён у стане алкагольнага ап’янення на сваім Nissan рухаўся па вёсцы і збіў пенсіянера, які ішоў па краі праезнай часткі. Не прыняўшы меры да аказання дапамогі, адагнаў аўтамабіль у лясны масіў і падпаліў яго. Пасля звярнуўся ў дзяжурную частку Быхаўскага РАУС і заявіў, што яго машыну ўгналі.
Узбуджана крымінальная справа.