Нацыянальны банк Беларусі з 1 ліпеня выпускае ў абарачэнне новую сторублёвую купюру.
Паведамляецца, што яна будзе мець некаторыя змены, піша рэсурс Myfin.
На ёй не будзе рэквізіту «Старшыня Праўлення», а таксама факсіміле подпісу Пятра Пракаповіча які ўзначальваў Нацбанк з 1998 па 2011 гады.
Адзначаецца, што на купюры заменены год выпуску на 2022-гі, а выгляд Нясвіжскага замку «прыведзена ў адпаведнасць з яго актуальным знешнем выглядам». Пазначаная і назва помніка архітэктуры.
wikimedia.org
За часамі кіравання Пятра Пракаповіча Нацыянальным банкам у Беларусі адбыліся дзве разавыя дэвальвацыі рубля: у 2009 і 2011 гадах. Хаця ён у 2011-ым запэўніваў, што абыдземся без яе, бо досведу для гэтага ў нас багата.
«Пакуль я ёсць старшынём праўлення Нацбанку, ніякай разавай аднамомантавай дэвальвацыі ніколі не будзе, – заяўляў ён.
Пётр Пракаповіч мае ўзнагароду «Герой Беларусі» «за значны ўнёсак у забесьпячэньне ўстойлівых тэмпаў эканамічнага росту і павышэнне на гэтай аснове ўзроўню жыцця насельніцтва рэспублікі»