Чарговы выпадак выманьвання грошай у пажылых людзей адбыўся ў Бабруйску.
Пенсіянерцы патэлефанаваў незнаёмы, які пераканаў яе, што іх дачка стала вінаватай у ДТЗ, а для выратавання яе ад крымінальнай адказнасці патрабуецца 20 000 долараў. Для пераканаўчасці пенсіянерам таксама патэлефанавала “медсястра” з бальніцы, у якой нібыта ляжыць іх дачка разам з іншай пацярпелай, прычым тая ў рэанімацыі.
Як паведамляе прэс-служба абласнога УУС, пенсіянеры нават звярнуліся ў міліцыю, каб спраўдзіць звесткі пра ДТЗ і пачулі ад аператара тлумачэнне, што гэта яны папаліся на звычайную махлярскую схему. Тым не менш, пажылыя людзі аддалі 10 000$ кур’ерам тэлефонных махляроў.
Толькі пасля гэтага яны стэлефанаваліся з дачкой, зразумелі, што сталі ахвярамі махляроў і звярнуліся ў міліцыю.
Аператыўнікі праз некалькі гадзін затрымалі кур’ераў. Імі аказаліся мясцовыя жыхары: 24-гадовы малады чалавек і 21-гадовая дзяўчына. Палову сумы яны ўжо паспелі перавесці арганізатарам злачынства, астатняе вернута пацярпелым.
Фота ілюстрацыйнае, узята з адкрытых крыніц.