Рамонт прымеркаваны да правядзення II Гульняў краін СНД. У жніўні магілёўскі стадыён “Спартак” прыме спаборніцтвы па стральбе з лука – паведамляе БелТА.
Пачата абнаўленне фасадаў і трыбуны, замена лёгкаатлетычных дарожак і ўстаноўка новага табло.
Саматугам на стадыёне ўжо дэмантавалі старое пакрыццё дарожак, сядзенні на заходняй трыбуне. У бліжэйшы час будзе праведзены касметычны рамонт і ўстаноўлены новыя зручныя сядзенні для гледачоў – іх закуплена 2 400.
Сур’ёзныя работы будуць праводзіцца па замене лёгкаатлетычных дарожак, бо яны пасля рэканструкцыі ў 2008-2009 гадах састарэлі маральна і фізічна – паведамляе загадчык спартыўным комплексам “Спартак” Валерый Чарноў.
Маштабная частка работ прыйдзецца на замену наяўнага табло на сучаснае. “Гэта дапаможа павысіць узровень спартыўных мерапрыемстваў на нашай базе як у час II Гульняў краін СНД, так і потым. У канцы мая ўжо будзе зманціравана новае” – адзначыў В. Чарноў.
Ужо ў чэрвені стадыён прыме тэставыя спаборніцтвы па стральбе з лука, што дасць магчымасць ацаніць пляцоўку і яе гатоўнасць да маючых адбыцца міжнародных спаборніцтваў.
Фота з адкрытых крыніц