Пра гэта паведамляюць на магілёўскіх пабліках у ВКонтакце, напрыклад, тут.
Карыстальнік пад нікам «Ігар Чарапанаў» пахваліўся першымі знойдзенымі сёлета грыбамі. На іх наткнуўся ў Любужы. На фота, прынамсі адзін з грыбоў ядомы – гэта падбярозавік, які яшчэ называюць падабабкам. Звычайна яны паяўляюцца якраз у такую пару – у спякотнае летняе надвор’е пасля дажджоў.
Магілёў.media правёў невялікі рэйд па магілёўскіх кірмашах і мінірынках – гандлю свежымі грыбамі пакуль не назіраецца. Таму, сапраўды, прадэманстраваныя на фотаздымках грыбы можна лічыць аднымі з першых у гэтым годзе.