У Клічаўскім і Магілёўскім раёнах мясцовыя ўлады пастанавілі забараніць наведванне вадаёмаў да таго часу, пакуль таўшчыня лёду на іх не дасягне сямі сантыметраў – пішуць “Прыдняпроўская ніва” і “Сцяг саветаў”. Гэтае абмежаванне дзейнічае падчас перыядаў станаўлення і разбурэння ледзянога покрыва. Акрамя таго, спецыяльнымі рашэннямі раённых выканкамаў будуць вызначаныя вадаёмы, на якіх выхад на лёд будзе забаронены на ўсю зіму.
Фота: bibikov.by