За сёлетнія чатыры месяцы ў Беларусі выяўлена 390 злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці, альбо свабоды непаўналетніх. Падазраванымі прызнаныя 214 чалавек. У калоніях такая катэгорыя асуджаных мае адпаведны статус.
У інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву Белта намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролю і працiвадзейнасці гандлю людзьмі МУС Віталій Капілевіч адзначае: дзесяць гадоў таму фіксаваліся ў сярэднім 36 такіх злачынстваў за год. Цяпер гэта лічба павялічылася ў разы.
Паводле яго на 390 злачынстваў прыпадае 214 падазраваных. Ад іх дзеянняў пацярпелі 358 дзяцей. На аднаго педафіла практычна прыходзіцца па дзве ахвяры, кажа прадстаўнік МУС.
«З іх усяго 10 чалавек мелі судзімасць за аналагічныя злачынствы. То бок працэнт рэцыдыву складае ўсяго 4,2 працэнты пры агульна крымінальным – 43,5 працэнты. Працэнт судзімасці педафілаў за іншыя злачынствы таксама невялікі – гэта 19,2 працэнты», – даводзіць Віталій Капілевіч.
Па ягоных словах у 195 выпадках педафіл быў тым, ці іншым спосабам завязаным ахвярай. У 21 выпадку злачынства ўчыняліся бацькі, а ў 22 – отчымам, ці ў прыёмных дзецях.
Калі людзі з такімі адхіленнямі трапляюць у месцы пазбаўлення волі, то атрымліваюць адпаведны статус і адпаведнае стаўленне, тлумачыць Віталій Капілевіч. А па вызваленні за ягоным жыццё і паводзінамі сочаць супрацоўнікі ўнутраных справаў.
фота: newgrodno.by